Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі

Да ведама бацькоў і вучняў

З 01 верасня 2010 года ўступіў ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (23.07.2008 № 420-3)

 Для якаснай арганізацыі працэсу навучання беларускай мове пасля ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначаны пераходны перыяд, працягласць якога складае 3 гады (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.). 
 У пераходны перыяд пры праверцы навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, настаўнікі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць. 
 Пры правядзенні кантрольных дыктантаў, пераказаў старацца падбіраць тэксты, у якіх не выкарыстоўваюцца словы, дзе адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, неабходна папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008 г.). Словы пажадана запісваць на дошцы, растлумачваць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне.
 Паведамляем, што выпускныя экзамены па беларускай мове ў 2010/2011 навучальным годзе будуць праводзіцца ў пісьмовай форме: за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі (дыктант); за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (пераказ).
 Падкрэсліваем, што ў пераходны перыяд пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове з тэставых заданняў будуць выключаны тыя пазіцыі, якія датычацца змен у правапісе.

свернуть

Неабходнасць увядзення “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступнымі прычынамі:

Звод “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў. 
 У канцы ХХ ст. зноў абвастрылася праблема беларускага правапісу, калі істотна абнавіўся слоўнікавы склад беларускай мовы, лексіка папоўнілася шматлікімі запазычаннямі, на старонках беларускамоўнага друку атрымалі пашырэнне ненарматыўныя арфаграфічныя варыянты.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад  17 жніўня 1993г. была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Камісія падрыхтавала і ў верасні 1994 г. апублікавала “Высновы па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”. 
Навуковы калектыў на працягу 1997–1998 гадоў падрыхтаваў праект новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. 
18 студзеня 2006 года рашэннем Міністра была створана рабочая група па яго дапрацоўцы. Рабочая група пад навуковым кіраўніцтвам доктара філалагічных навук прафесара В.І. Іўчанкава і доктара філалагічных навук прафесара А.А. Лукашанца канчаткова дапрацавала “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з улікам заўваг і пажаданняў, што былі зроблены ў час іх неаднаразовага абмеркавання. 
У падрыхтаваным Законе Рэспублікі Беларусь  “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”  істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове. 
Увядзенне ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў адукацыйным працэсе і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.

свернуть

На кніжную паліцу

Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя, пад рэд. А.А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010. 
Школьны арфаграфічны слоўнік з'яўляецца даведнікам па правільнай і аднастайнай перадачы пісьмовай мовы і прызначаны садзейнічаць засваенню вучнямі правапісных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Слоўнік змяшчае каля 20 000 слоў (лексіка беларускай літаратурнай мовы канца ХХ – пачатку ХХІ стст., а таксама новыя лексічныя адзінкі, якія атрымалі пашырэнне ў сучаснай моўнай практыцы: аўтабан, арт-галерэя, дылер, драйвер, інтэрнэт-рэсурс, холдынг, байкер, вэб-дызайн, кансэнсус і інш.).

 Вучэбны дапаможнік “Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі” для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання, выдадзены выдавецтвамі Нацыянальнага інстытута адукацыі і “Аверсэв”: 
Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі i пунктуацыіі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. i рус. мовамі навучання / 3.I. Бадзевіч [i інш.]. — Мінск: Нац. ін-т адукацыіі, 2010. — 192 с. 
У даведніку прыводзяцца асноўныя правілы беларускай арфаграфіі i пунктуацыі, даецца каментарый да гэтых правіл. Звяртаецца ўвага на найбольш складаныя выпадкі i асаблівасці беларускага правапісу. 
Матэрыял кніг можа быць выкарыстаны у працэсе навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах, а таксама ў час падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання i самападрыхтоўкі.

 Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: вучэбны дапаможнік для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / З.І. Бадзевіч, Г.М. Валочка, А.А. Лукашанец, Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя. — Мінск: Аверсэв, 2010.
Даведнік уключае не толькі асноўныя тэарэтычныя пытанні школьнага курса беларускай мовы, але і звяртае ўвагу на найбольш складаныя выпадкі і асаблівасці беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, што надзвычай актуальна апошнім часам пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. У даведніку прыводзіцца каментарый, які звяртае ўвагу на змены, што адбыліся ў правапісе тых ці іншых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй правіл. 

У выдавецтве “Аверсэв” выдадзены дапаможнікі для вучняў 5–9 класаў і 10–11 класаў, прызначаныя для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд:

 “Вывучаем беларускі правапіс” (V—IX класы)
Дапаможнік для вучняў “Вывучаем беларускі правапіс” прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 г. Змешчаны ў дапаможніку тэарэтычны і практычны матэрыял спрыяе засваенню змен, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі, і забяспечвае замацаванне і сістэматызацыю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, удасканаленне арфаграфічнай пісьменнасці. Значная частка прадстаўленага ў дапаможніку дыдактычнага матэрыялу падаецца ў рубрыках “Правільнасць маўлення”, “Мова і нацыянальная культура”, “Назвы роднага краю” і інш., накіраваных на развіццё моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў V—IX класаў.

 “Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы” (Х—ХІ класы)
Дапаможнікі для вучняў “Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы”, “Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы” прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў у Х—ХІ класах. Змешчаны ў дапаможніках тэарэтычны і практычны матэрыял забяспечвае замацаванне і сістэматызацыю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, засваенне змен у напісанні некаторых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Задачы ўдасканалення арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў вырашаюцца пераважна на аснове выкарыстання культуразнаўчых тэкстаў. Значная частка дыдактычнага матэрыялу падаецца ў рубрыках “Правільнасць маўлення”, “Мова і нацыянальная культура”, “Мова ў дыялогу культур” і інш., накіраваных на развіццё моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў Х—XІ класаў. 

У выдавецтве Нацыянальнага інстытута адукацыі выдадзены вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма факультатыўных заняткаў, метадычныя рэкамендацыі і дыдактычныя матэрыялы), прызначаныя для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд:

 Валочка, Г. М. Вывучаем беларускі правапіс. 5—9 кл.: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. — Мінск : Нац. ін-т аду-кацыі, 2010. — 176 с. — (Беларуская мова. Факультатыўныя заняткі).
Вучэбна-метадычны комплекс «Вывучаем беларускі правапіс» прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі i пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 г. Змешчаны ў комплексе тэарэтычны i практычны матэрыял спрыяе засваенню змен, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі, i забяспечвае замацаванне i сістэматызацыю ведаў, уменняў i навыкаў вучняў, удасканаленне арфаграфічнай пісьменнасці.

 Валочка, Г. М. Практыкум па арфаграфіі i пунктуацыі беларускай мовы. 10—11 кл. : вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, I.Л. Бурак. — Mінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. — 286 с. — (Беларуская мова. Факультатыуныя заняткі).
Вучэбна-метадычны комплекс прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў у 10—11 класах. Змешчаны у ім тэарэтычны i практычны матэрыял забяспечвае замацаванне i сістэматызацыю ведаў, уменняў i навыкаў вучняў, засваенне змен у напісанні некаторых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі i пунктуацыі».

 Валочка, Г.М. Беларуская мова: дапаможнiк для падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання Г.М. Валочка, Я.М. Лаўрэль, С.А. Язерская. — Мінск: Новое знание, 2010. — 707 с.
Дапаможнiк падрыхтаваны ў адпаведнасцi з праграмай уступных iспытаў у сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы па беларускай мове i змяшчае ўсё неабходнае для паэтапнай падрыхтоўкi да тэсцiравання: тэарэтычныя звесткi, практычны матэрыял i тэставыя заданнi. У канцы кнiгi змешчаны адказы да заданняў кожнага падраздзела i да тэставых заданняў, што дае магчымасць працаваць з матэрыялам самастойна.
Прызначаны для вучняў, абiтурыентаў пры падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсцiравання. Можа быць выкарыстаны ў якасцi дадатковага вучэбнага матэрыялу ў старшых класах агульнаадукацыйных устаноў.

свернуть

Запомні напісанні!

 “Правапіс галосных э, е

Было
Павінна  быць
Было
Павінна быць
брэве і брэвэ
брэвэ
кафетэрый і кафэтэрый
кафэтэрый
бурыме і бурымэ
бурымэ
кашне і кашнэ
кашнэ
галіфе і галіфэ
галіфэ
купе і купэ
купэ
глясе і глясэ
глясэ
купейны і купэйны
купэйны
дэкальце і дэкальтэ
дэкальтэ
пенсне і пенснэ
пенснэ
каберне і кабернэ
кабернэ
плісе і плісэ
плісэ
кайне і кайнэ
кайнэ
макраме і макрамэ
макрамэ
камікадзе
камікадзэ
медрэсе і медрэсэ
медрэсэ
канапе і канапэ
канапэ
муліне і мулінэ
мулінэ
кафе і кафэ
кафэ
Эйве
Эйвэ

 

“Перадача акання на пісьме”

Было
Павінна быць
Было
Павінна быць
ажыо
ажыа
партфоліо і партфоліа
партфбліа
адажыо
адажыа
радэо
радэа
аудые-
аудыя-
рацыо
рацыа
аўдыёвідэосістэма
аудыявідэасістэма
сальфеджыо
салъфеджыа
відэо-
відэа-
трыо
трыа
імпрэсарыо
імпрэсарыа
Антарыо
Антарыа
капрычыо
капрычыа
Антоніо
Антоніа
мас-медыя і
 масмедыа
мас-медыя (мас- медыйны)
Асарыо
Асарыа
мультымедыя і мультымедыа
мультымедыя
Бакачыо
Бакачыа
 
 
Барнео
Барнеа

Было
Павінна быць
Было
Павінна быць
адаптэр
адаптар
дысконтэр
дысконтар
альма-матэр
альма-матар
дыстрыб'ютэр
 і дыстрыб'ютар
дыстрыб 'ютар
аутсайдэр
аўтсайдар
камп'ютэр
камп'ютар
баластэр і баласцер
баластар
камп'ютэрны
камп'ютарны
бартэр
бартар
камп'ютэршчык
камп'ютаршчык
барэль
бараль
канвертэр
канвертар
блістэр
блістар
капірайтэр
і капірайтар
капірайтар
блокбастэр
 і блокбастар
блокбастар
кардэр і кардар
кардар
вальтэр
вальтар
кардэрства
 і кардарства
кардарства
ватэр
ватар
карцэр
карцар
вінчэстэр і вінчэстар
вінчэстар
катэтэр і катэтар
катэтар
гангстэр
гангстар
кільватэр
кільватар
гангстэрскі
гангстарскі
кільватэрны
кільватарны
гастарбайтэр
гастарбайтар
кіндэр-сюрпрыз
кіндар-сюрпрыз
гаўляйтэр
гаўляйтар
кластэр
кластар
гендэр і гендар
гендар
кратэр
кратар
гендэрнасць
 і гендарнасць
гендарнасць
лайт-постэр
 і лайт- постар
лайт-постар
глетчэр
глетчар
лідэр
лідар
грэйдэр
грэйдар
лідэрства
лідарства
гунтэр
гунтар
ліхтэр
ліхтар
дэбаркадэр
 і дэбаркадэр
дэбаркадар
 і дэбаркадэр
манчэстэр
манчэстар
дэкодэр.
дэкодар
менеджэр і менэджэр
менеджар
 
 
містэр
мicтар

 “Правапіс літар а, о,э ў складаных словах”

Было
Павінна быць
Было
Павінна быць
стогадовы
стагадовы
стоклетачны
стаклеточны
стогаловы
стагаловы
стократ
стакрат
стогалосы
стагалосы
стометровы
стаметровы
стоградусны
стаградусны
стопрацэнтны
стапрацэнтны
стограмовы
стаграмовы
стопудовы
стапудовы
стодзённы
стадзённы
сторублёвы
старублёвы
стокілаграмовы
стакілаграмовы
стотысячны
статысячны
стокіламетровы
стакіламетровы
стомільённы
стамільённы

“Перадача якання на пісьме”

Было
Павінна быць
Было
Павінна быць
дзевяты
дзявяты
васемнаццацъ
васямнаццаць
дзевятка
дзявятка
васемнаццаты
васямнаццаты
дзесяты
дзясяты
пяцьдзесят
пяцьдзясят (але: пяццюдзесяццю)
дзесятка
дзясятка
шасцідзесяты
шасцідзясяты (але: шэсцьдзесят, шасцідзесяці)
семнаццаць
сямнаццаць
сямідзесяты
сямідзясяты (але: семдзесят, сямідзесяці)
семнаццаты
сямнаццаты
васьмідзесяты
васьмідзясяты (але: восемдзесят, васьмідзесяці)

“Спалучэнні галосных у запазычаных словах”
“Правапіс нескладовага й”

Было
Павінна быць
Было
Павінна быць
іог і ёг
ёг
сайоты
саёты
іога ёгa
ёга
сайоцкая (мова)
саёцкая (мова)
папайа
папая
секвойя
секвоя
паранойя
параноя
Агайо
Агаё
піар і піяр
піяр
Гійом
Гіём
піараўскі
піяраўскі
Гюйо
Гюё
піар-ход
піяр-ход
Іофе
Ёфе
піаршчык і піяршчык
піяршчык
Мэйо
Мэё
сайот
саёт
Йакаіці
Якаіці
Йакагама і Іакагама
Іакагама
Йена
Іена
Йашкар-Ала і Іашкар-Ала
Іашкар-Ала
Йаганесбург
Іаганесбург
Айунскі
Аюнскі
Йемен
Іемен
Гюйо
Гюё
плеяда
пляяда

 “Некаторыя спалучэнні зычных”

Было
Павінна быць
аванпостны
аванпосны
баластны
баласны
кампостны
кампосны
кантрастны
кантрасны
фарпостны і фарпоставы
фарпосны і фарпоставы

“Нескладовае ў і у складовае”

Было
Павінна быць
праменні ультрафіялетавыя
праменні ўльтрафіялетавыя
дзяржаўны універсітэт
дзяржаўны ўніверсітэт
прыёмка утылю
праёмка ўтылю
нататкі уфолага
нататкі ўфолага
глаукома і глаўкома
глаўкома
даун
даўн
джоуль і джоўль
джоўль
дрэдноут і дрэдноўт
дрэдноўт
каузальнасць
каўзальнасць
клаунада
клаўнада
клаустрафобія
клаўстрафобія
клоун
клоўн
лакаут
лакаўт
накаут і накаўт
накаўт
ноў-хаў
ноу-хау
раунд
раўнд
раут
раўт
сауна
саўна
скаут і скаўт
скаўт
жалоба (у ТСБМ, БРС не фіксуецца - траур)
траўр і жалоба
фауна
фаўна
умляут
умляўт
Брыджстаун, брыджстаунскі
Брыджстаўн, брыджстаўнскі
Зауралле, зауральскі
Заўралле, Заўральскі
Кейптаун, кейптаунскі
Кейптаўн, кейптаўнскі
Паустоўскі
Паўстоўскі
Фауст
Фаўст

“Правапіс мяккага знака”

Было
Павінна быць
Было
Павііша быць
аньшаньскі тайваньскі уханьскі цзіньчуаньскі
аньшанскі тайванскі
уханскі цзіньчуанскі
цзянмыньскі цяньшаньскі і цянь-шаньскі чаньчуньскі і чань-чуньскі
цзянмынскі цянь-шанскі
 
чань-чунскі

“Правапіс абрэвіятур”

Было
Павінна быць
Было
Павінна быць
аблвыканком
аблвыканкам
нарком
наркам
ваенком
ваенкам
прафком
прафкам
ваенкор
ваенкар
райком
райкам
гарвыканком
гарвыканкам
селькор
селькар
інтэрпол
інтэрпал
член-кор.
член-кар.
лінкор
лінкар
 
  

“Правапіс прыставак”
Было
Павінна быць
сааўтар (ТСБМ)
суаўтар
сааўтарскі (ТСБМ)
суаўтарскі
сааўтарства (ТСБМ)
суаўтарства
савіноўнік (ТСБМ) і сувіноўнік (РБС)
сувіноўнік
савучаніца (ТСБМ) і аднакласніца (РБС)
аднакласніца
саіскальнік (ТСБМ) і суіскальнік (РБС)
суіскальнік або спашукальнік
саіскальніца (ТСБМ) і суіскальніца (РБС)
суіскальніца або спашукалыііца
саіскальніцтва (ТСБМ) і суіскальніцтва (РБС)
суіскальніцтва або спашукальніцтва
саісканне (ТСБМ) і су_ісканне (РБС)
суісканне або спашуканне
сакурскік (ТСБМ) і аднакурснік (РБС)
аднакурснік
сакурсніца (ТСБМ) і аднакурсніца (РБС)
аднакурсніца

“Правапіс прыставак”

Было
Павінна быць
дэзінтэгратар
дэзынтэгратар
дэзінтэграцыя
дэзынтэграцыя
дэзінтэграваць
дэзынтэграваць
дэзінфармаваць
дэзынфармаваць
дэзінфармацыя
дэзынфармацыя
дэзінфекцыя
дэзынфекцыя
дэзінфіцыраваць
дэзынфіцыраваць
субінспектар
субынспектар

“Правапіс вялікай і малой літары”

Было
Павінна быць
Было
Павінна быць
вадохрышча
Вадохрышча
папа рымскі
Папа Рымскі
вялікдзень
Вялікдзень
радаўніца
Радаўніца
вялікі пост
Вялікі пост
рамадан
Рамадан
вялікая субота
Вялікая субота
сёмуха
Сёмуха
дабравешчанне
Дабравешчанне
троіца
Троіца
каляды
Каляды
чысты чацвер
Чысты чацвер
купалле
Купалле
уваскрэсенне
Уваскрэсенне
курбан-байрам
Курбан-Байрам
ушэсце гасподняе
Ушэсце Гасподняе
масленіца
Масленіца
успенне панны Марыі (зелъная)
Успенне Панны Марыі (Зелъная) - дзень, у які касцёл асвячае зёлкі
пакровы
Пакровы

 

свернуть